Праваабаронца Таццяна Ласіца выйшла на свабоду


Даведка
Таццяна Ласіца.
Фота: spring96.org

Валанцёрка гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру «Вясна» Таццяна Ласіца, якая знаходзілася ў зняволенні са студзеня 2021 году, была вызвалена з жаночай калоніі №4. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Абставіны вызвалення Таццяны Ласіцы невядомыя. Яе тэрмін яшчэ не завершыўся, таму, імаверна, яна была памілавана.

Таццяну Ласіцу затрымалі 21 студзеня 2021 году і выставілі абвінавачванне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Яе судзілі ў закрытым рэжыме разам з праваабаронцам «Вясны» Леанідам Судаленкам і валанцёркай Марыяй Тарасенка.

3 лістапада 2021 суддзя Сяргей Салоўскі асудзіў Таццяну Ласіцу да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Артыкулы
Вызвалілі журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча
2022.09.21 19:34

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў