Улады Беларусі хочуць пагутарыць з пілотам «Ryanair»


Беларускі бок папрасіў Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі (ICAO) паспрыяць у правядзенні інтэрв’ю з пілотам авіякампаніі «Ryanair», які 23 траўня быў вымушаны пасадзіць самалёт з Раманам Пратасевічам у Менску.

Нагадаем, 23 жніўня спецыялісты ICAO прыбылі ў Беларусь для расследавання інцыдэнту з пасадкай рэйсу «Ryanair».

«Папрасілі ICAO аказаць садзейнічанне ў інтэрвʼю з пілотам для таго, каб зразумець, чым ён матываваўся пры прыняцці рашэння зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Менск». Для нашай камісіі ёсць шэраг фактаў, якія мы не можам зразумець: чым ён кіраваўся пры прыняцці рашэння і чаму з боку экіпажУ былі дапушчаныя пэўныя парушэнні інструкцыі», – заявіў у інтэрв’ю ОНТ дырэктар дэпартаменту авіяцыі Мінтрансу Арцём Сікорскі.

Раней дырэктар авіякампаніі «Ryanair» Майкл О’Ліры патлумачыў, што на капітана самалёта ціснулі з беларускага боку з тым намерам, каб ён прызямліўся менавіта ў Менску. Пасля прызямлення самалёта ў салон зайшлі людзі з відэакамерамі, якія спрабавалі прымусіць экіпаж сказаць на камеру, што пасадка ў Менску была добраахвотнай. Аднак чальцы экіпажу адмовіліся.

Hавiны
Польскія і літоўскія следчыя здабылі чорныя скрыні з самалёта «Ryanair», які прымусова садзілі ў Менску
2021.07.09 13:22

Самалёт «Ryanair», які ляцеў рэйсам Афіны – Вільня 23 траўня, улады Беларусі з дапамогай знішчальніка прымусілі сесці ў аэрапорце Менску, спаслаўшыся на паведамленні пра бомбу на борце. Сярод пасажыраў былі блогер Раман Пратасевіч і ягоная дзяўчына Соф’я Сапега, якіх адразу затрымалі. У адказ на інцыдэнт Еўразвяз забараніў сваім самалётам уваходзіць у паветраную прастору Беларусі, а таксама перастаў прымаць самалёты «Белавіі».

Артыкулы
Дзяржаўная паліцыя Латвіі распачала крымінальны працэс у справе аб захопе самалёта «Ryanair» у Менску
2021.07.30 14:19

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў