Новае расследаванне «ByPol» датычыць прыватнай вайсковай установы і Віктара Шэймана


Былы кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман. Скрыншот з відэа «ByPol»

Гэтым разам «ByPol» распавядае пра Віктара Шэймана і буйную прыватную вайсковую арганізацыю, якую, паводле «ByPol», збіраў асабіста Шэйман для працы ў інтарэсах Лукашэнкі.

Шэры кардынал, «апошні з магіканаў», «другая фігура пасля Лукашэнкі» – Шэйман доўгі час займаў не самую высокую пасаду, але яго лічылі адным з самых уплывовых людзей у Беларусі. Аднак пасля адстаўкі пра Шэймана было мала што чуваць.

Паводле звестак «ByPol», былы кіраўнік справамі прэзідэнта цяпер займаецца нібыта ахоўнай установай, якая насамрэч можа займацца рыхтаваннем байцоў для спецпадраздзяленняў афрыканскіх дыктатарскіх рэжымаў, якія ахоўваюць радовішчы карысных выкапняў, распрацоўванне якіх ідзе на карысць і Лукашэнку. А таксама займаецца гандлем зброяй.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў