Марыне Адамовіч вярнулі ліст да Мікалая Статкевіча з фармулёўкай «адмова ад атрымання»


Марыне Адамовіч вярнулі яе ліст да мужа Міколы Статкевіча з фармулёўкай «адмова ад атрымання». Пра гэта жонка палітвязня напісала ў Facebook.

Марыне Адамовіч вярнулі яе ліст да Міколы Статкевіча.
Фота: Марина Адамович / Facebook

«Без словаў… Не забралі з пошты. Вярнулі..», – напісала Марына Адамовіч.

Ад палітзняволенага палітыка Мікалая Статкевіча больш за 5 месяцаў няма ніякай інфармацыі.

Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады. Ён быў затрыманы 31 траўня 2020 года, калі ехаў у Менску на Камароўскі рынак, дзе збіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. За два дні да гэтага быў арыштаваны Сяргей Ціханоўскі. Спачатку Статкевіча некалькі разоў каралі адміністратыўным арыштам, а потым выставілі абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў.

14 снежня 2021 суддзя Мікалай Доля агучыў прысуд Мікалаю Статкевічу. Ён быў прызнаны вінаватым у арганізацыя масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК). 20 чэрвеня 2022 года Мікалай Статкевіч быў этапаваны з гомельскага СІЗА № 3 у глыбоцкую калонію № 13. У лістападзе 2022 года палітвязень хварэў на пнеўманію, яго змяшчалі ў лякарню. У жніўні 2022 года Мікалая Статкевіча на паўгода змясцілі ў адзіночную камеру. Адміністрацыя папраўчай установы паставіла яго на ўлік як схільнага да экстрэмізму.

У пачатку сакавіка 2023 года жонка палітвязня паведаміла, што яна ўжо месяц не атрымлівае ад яго лістоў, таксама да яго не дапусцілі адваката. Пра палітвязня нічога не вядома дагэтуль. Агулам з ліпеня 2022 года Статкевічу ў калоніі выпісалі мінімум 21 спагнанне.

12 жніўня палітыку споўніцца 67 гадоў.

Ваяры
«Статкевіч – самы моцны чалавек, якога я бачыў»: Дзяніс Урбановіч
2023.02.12 19:34

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў