Справа Кастусёва, Фядуты і Зянковіча будзе разглядацца ў закрытым рэжыме


Пра тое, што суд над кіраўніком Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым пройдзе ў закрытым рэжыме, паведаміў ягоны зяць Дзмітрый Антончык.

Судовы працэс у справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» распачнецца ў Менскім абласным судзе 29 ліпеня.

Фігуранты крымінальнай справы – 5 чалавек.

Юрыю Зянковічу выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 357 («Змова, учыненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»), ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»), ч. 3 арт. 361 («Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады»), ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці») Крымінальнага кодэксу.

Аляксандру Фядуту і Рыгору Кастусёву выстаўлена абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 357 («Змова, учыненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»).

Вольгу Галубовіч і Дзяніса Краўчука вінавацяць ва ўдзеле ў «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).

Hавiны
Што кажуць эксперты пра «вайсковы пераварот» і наступствы спецаперацыі КДБ-ФСБ
2021.04.19 11:43
  • Паліткансультанта Аляксандра Фядуту і адваката Юрыя Зянковіча затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Маскве пры дапамозе ФСБ, а старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў той жа дзень у Шклове. Іх абвінавацілі ў змове з мэтай захопу ўлады.
  • 17 красавіка 2021 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі рыхтаваўся «вайсковы пераварот», амерыканскія спецслужбы з санкцыі Джо Байдэна хацелі яго забіць. У сваю чаргу ФСБ 17 красавіка апублікавала прэс-рэліз, дзе распавяла пра супольную спецаперацыю з КДБ: пра Байдэна там гаворка не ішла, але сцвярджалася, што «мяцеж» рыхтаваўся пры дапамозе ўкраінскіх нацыяналістаў.
  • Як паведамлялася ў заяве ФСБ Расеі, Зянковіч і Фядута зарганізавалі абмеркаванне ўзброенага мяцяжу ў прыватных чатах і сустракаліся ў Маскве з «апазіцыйна настроенымі генераламі» Узброеных сілаў Беларусі. Але пазней стала вядома, што ніякіх «апазіцыйна настроеных генералаў» не існавала, гэта былі супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў, якія выдавалі сябе за генералаў.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў