Знайшлі вірус. У Расею забаранілі ўвоз беларускіх памідораў


Садавіна і гародніна на Камароўскім рынку. Менск, Беларусь. 24 лютага 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на ўвоз у Расею свежых таматаў з Беларусі экспарцёрам ААТ «ДАРОРС».

Як паведамілі ў ведамстве, падчас каранціннага фітасанітарнага кантролю было выяўлена 12 выпадкаў віруса мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus). Гэта каранцінны аб’ект для краін ЕАЭС.

У заражаных таматах «ДАРОРС», якія былі пастаўленыя ў Расею, былі фітасанітарныя сертыфікаты, выдадзеныя Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй насенняводства, каранціну і аховы раслін.

Таму Рассельгаснагляд з 26 ліпеня часова абмяжоўвае ўвоз у Расею свежых таматаў з Беларусі гэтым экспарцёрам. Забарона будзе дзейнічаць да правядзення беларускім бокам расследаванняў адносна гэтых фактаў і падання інфармацыі аб праведзеных мерапрыемствах у адрас расейскага ведамства.

Вірус мазаікі пепіна для здароўя людзей ён не страшны. Але праз яго псуецца выгляд таматаў – плод нераўнамерна спее, памяншаецца ў памеры, зʼяўляецца «мармуровай і плямістасць».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў