Сястра Марыі Калеснікавай просіць беларусаў стаць галасамі палітвязняў


Сястра Марыі Калеснікавай Тацяна Хоміч атрымала за яе прэмію ў галіне правоў чалавека.
Фота: Белсат

Таццяна Хоміч, сястра палітзняволенай палітычнай дзяячкі Марыі Калеснікавай, звярнулася да беларусаў з прапановай стаць голасам палітвязняў.

Яна адзначыла, што сама мае зносіны з палітыкамі і актывістамі, якія цяпер знаходзяцца за кратамі:

«Беларусы ўжо многія месяцы не могуць гаварыць тое, што думаюць, і нават знаходзячыся на волі, фактычна знаходзяцца ў турме».

Хоміч падкрэслівае, што ва ўмовах прававога дэфолту не так шмат спосабаў дапамагчы і падтрымаць палітвязняў.

«За гэты год мы бачым – публічнасць дапамагае. Тыя, хто парушае правы, баяцца публічнасці. Чым больш мы гаворым пра канкрэтнага палітвязня, тым больш шанцаў, што хоць бы ўмовы яго ўтрымання пад вартай будуць блізкія да заканадаўства і не будуць невыноснымі», – адзначае яна.

Зараз, калі палітвязні не могуць супрацьстаяць парушэння іх правоў, не могуць адказаць на ўсе тыя абсурдныя абвінавачванні супраць іх, іх голасам павінны стаць тыя, хто гаварыць могуць.

«Таму я прашу стаць голасам палітвязняў. Расказваць у сваіх сацсетках пра палітвязняў і пісаць ім лісты. Беларусы ў розных кутках свету могуць выходзіць у мясцовую прэсу з каментарамі, ініцыяваць абмеркаванне беларускага пытання і салідарнасці ў лакальных парламентах», – заклікае Хоміч.

На 14:40 24га ліпеня ў Беларусі 585 чалавек афіцыйна прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Гэтая лічба расце амаль кожны дзень. Спіс рэпрэсаваных можна знайсці на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна».

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў