Са жніўня павялічацца дэкрэтныя выплаты


Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

З 1 жніўня 2021 года ў Беларусі павялічваюцца памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Перагляд памеру дапамог ладзіцца са зменай сярэдняй зарплаты па краіне. Так з 1 жніўня памеры дапамогі па догляду за дзіцяці да 3 гадоў вырастуць на 4,8% і складуць:

• на першае дзіця – 495,74 рубля;

• на другое і наступных дзяцей – 566,56 рубля;

• на дзіця-інваліда – 637,38 рубля.

Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва заявіў, што фінансаванне пенсій і дапамог са сродкаў бюджэту фонду ў справаздачным перыядзе было своечасовым і ў поўным аб’ёме.

У студзені-чэрвені бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага ФСАН быў выкананы з прафіцытам у 152,1 мільёна рублёў па сродках прафесійнага пенсійнага страхавання. ФСАН не ўдакладняюць, якая сітуацыя была па сродках дзяржаўнага сацстрахавання.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў