Памідорна-агурковы крызіс. Вынікі 24 красавіка


Памідоры і агуркі.
Фота: Александр Демьянчук / ТАСС

У Беларусі працягваецца грамадска-палітычны крызіс, выкліканы фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і гвалтам з боку сілавікоў у дачыненні да пратэстоўцаў. Падводзім вынікі 24 красавіка.

Чырвона-зялёнае ў Расею нельга

Сёння стала вядома, што Рассельгаснагляд з 26 ліпеня часова абмяжоўвае ўвоз у Расею свежых таматаў з Беларусі экспарцёрам ААТ «ДАРОРС». Падчас каранціннага фітасанітарнага кантролю ў памідорах было выяўлена 12 выпадкаў віруса мазаікі пепіна. Забарона будзе дзейнічаць да правядзення беларускім бокам расследаванняў адносна гэтых фактаў.

Hавiны
Знайшлі вірус. У Расею забаранілі ўвоз беларускіх памідораў
2021.07.24 17:37

Між тым у Альшанскім сельвыканкаме Столінскага раёну пацвердзілі рэзкае падзенне закупных коштаў на агуркі, праз што мясцовыя вытворцы ціснуць іх уласным транспартам.

«Праблемы са збытам ёсць, і не толькі агуркоў. У першую чаргу – паслёнавых, асабліва таматаў і баклажан, якія раней у асноўным вывозіліся суседзямі. У гэтым годзе Расея забараніла іх экспарт. Нашы кансервавыя заводы не могуць столькі перапрацаваць, колькі мы вырошчваем. За якія грошы людзі абуюць і апрануць дзяцей да школы, калі кошт кіло агуркоў – 10 капеек!» – заявілі ў сельвыканкаме.

Hавiны
«За якія грошы людзі абуюць і апрануць дзяцей!» Улады прызналі праблему ў агурочнай сталіцы Беларусі
2021.07.24 18:57

Эстонія дапаможа Літве

У той час, калі Расея не пускае да сябе беларускія памідоры ды агуркі, на заходняй мяжы Беларусі працягваецца міграцыйны крызіс.

Hавiны
Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 40 чалавек на мяжы з Беларуссю
2021.07.24 11:55

Гэтак, за мінулы дзень літоўскія памежнікі затрымалі 40 мігрантаў з боку Беларусі, якія незаконна перасеклі мяжу. Агулам сёлета 2470 нелегальных мігрантаў спрабавалі ўехаць у Літву з Беларусі да поўначы з пятніцы на суботу. Гэта колькасць больш чым у 30 разоў вышэй, чым было на працягу 2020 года.

Hавiны
Эстонія дапаможа Літве з калючым дротам, каб умацаваць мяжу з Беларуссю
2021.07.24 15:03

Між тым Літоўская Рэспубліка прыпыніла будоўлю плоту на мяжы з Беларуссю праз недахоп калючага дроту. Але суседняя Эстонія плануе накіраваць Літве каля 100 кіламетраў спецыяльнай дроту.

Салідарнасць і дапамога

Артыкулы
Сястра Марыі Калеснікавай просіць беларусаў стаць галасамі палітвязняў
2021.07.24 15:46

Таццяна Хоміч, сястра палітзняволенай палітычнай дзяячкі Марыі Калеснікавай, звярнулася да беларусаў з прапановай стаць голасам палітвязняў.

«За гэты год мы бачым – публічнасць дапамагае. Тыя, хто парушае правы, баяцца публічнасці. Чым больш мы гаворым пра канкрэтнага палітвязня, тым больш шанцаў, што хоць бы ўмовы яго ўтрымання пад вартай будуць блізкія да заканадаўства і не будуць невыноснымі», – адзначае яна.

Артыкулы
«Першы быў смехатворны, другі – яшчэ больш смехатворны». Андрэй Дынько пракаментаваў выстаўленыя абвінавачанні
2021.07.24 18:07

А галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько пасля свайго вызвалення з Акрэсціна заклікаў рабіць «менш сімвалічных жэстаў, больш – практычных», каб «кожная капейка хай пападае тым, каму яна найбольш патрэбная». На яго думку, трэба дапамагаць і медыям:

«Выснова тут такая: цяпер, калі легальная праца прафесійных журналістаў у Беларусі стала немагчымая, журналістам павінен стаць кожны беларус. Трэба каб усё трапляла ў СМІ, сацсеткі, каналы тыя ці іншыя. Інфармацыя, фоты, відэа – журналістам павінен стаць кожны», – заявіў ён.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў