Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 40 чалавек на мяжы з Беларуссю


Мігранты ў Літве на мяжы Беларуссю.
Фота: pasienis.lt

На працягу ўсёй пятніцы, паводле папярэдніх звестак, памежнікі затрымалі 40 мігрантаў з Беларуссі, якія незаконна перасеклі мяжу, паведамляе дзяржаўнае бюро бяспекі Літвы.

Іх будуць тэставаць на COVID-19 і ізаляваць да атрымання вынікаў. Абставіны падзей высвятляюцца, вядуцца расследаванні.

Сёлета 2470 нелегальных мігрантаў спрабавалі ўехаць у Літву з Беларусі да поўначы з пятніцы на суботу. Гэта колькасць больш чым у 30 разоў вышэй, чым было на працягу 2020 года. У мінулым годзе на мяжы з Літвой быў затрыманы 81 такі замежнік. У 2019 годзе памежнікі злавілі 46 нелегальных мігрантаў; 2018 – 104, 2017 – 72.

Сёлета ў ліпені памежнікі затрымалі 1809 мігрантаў. У чэрвені было 473, у траўні – 77, у красавіку – 70 і ў сакавіку – 8.

Значная частка затрыманых імкнецца праз Літву ўехаць у краіны Заходняй Еўропы.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў