Жыхарку Менску затрымалі за кубачак з выявай Сцяпана Бандэры


У праўладных каналах з’явілася інфармацыя аб затрыманні ў Менску 32-гадовай Дзіяны Кішкарэнка. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Сілавікі паведамілі, што падставай для яе затрымання стаў кубачак з выявай Сцяпана Бандэры, які дзяўчына размясціла ў сваім інстаграме.

Падчас «пакаяльнага відэа» Дзіяна сцвярджае, што выходзіла на акцыі пратэсту ў 2020 годзе, «у тым ліку – на праезную частку». У відэа сілавікі паказалі моманты вобшуку і затрымання, а таксама некаторыя кадры з тэлефона дзяўчыны: фотаздымкі з Маршаў, герб Украіны, які стаяў на працоўным стале. У чым канкрэтна абвінавачваюць дзяўчыну, пакуль невядома.

Праваабаронцы паведамляюць, што ў Менску таксама затрыманы 38-гадовы Яўген Кабакоў – ён нібыта абразіў жанчыну, якая набывала на пошце міліцэйскі часопіс.

Сілавікі затрымалі яго, разблакавалі тэлефон, знайшлі там падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы, а потым запісалі з ім «пакаяльнае» відэа, на якім затрыманы «прызнаецца», што ў 2020-м годзе браў удзел у маршах пратэсту. Дзе цяпер знаходзіцца мужчына, пакуль невядома.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў