«Справу TUT.by» прыпынілі


Пікет на падтрыманне TUT.by.
Фота: vybory_smotri / Telegram

Працэс прызнання прадукцыі парталу і сацсетак выдання экстрэмісцкімі прыпынілі на нявызначаны тэрмін, паведамляе TUT.by.

Была пададзеная заява пра абскарджанне дзеянняў камісіі ў справе вынясення экспертнага заключэння. Яго разгледзіць Эканамічны суд. Даты пасяджэння пакуль не вызначылі.

Як вынікае з заявы МУС, падчас маніторынгу парталу TUT.by у лютым 2021 года былі знойдзеныя «матэрыялы, якія закранаюць інтарэсы Рэспублікі Беларусь», а пры іх аналізе выяўленыя «прыкметы экстрэмізму». 2 сакавіка МУС накіравала гэтыя матэрыялы ў Рэспубліканскую экспертную камісію.

21 траўня ГУБАЗіК атрымаў заключэнне камісіі № 234, дзе сцвярджаецца, што «дзеянні інфармацыйнага рэсурсу TUT.by у інфармацыйным забеспячэнні пратэстаў, стварэнні магчымасці выступаць з дэструктыўнымі заклікамі наносяць шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь у палітычнай, сацыяльнай, інфармацыйнай сферах і, такім чынам, нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

Hавiны
Партал TUT.by могуць прызнаць экстрэмісцкім
2021.06.24 10:17

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў