У Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва


З 24 траўня ў Беларусі зноў на дзве капейкі падаражэла аўтамабільнае паліва.

АЗС «Беларуснафта» на праспекце Незалежнасці. Менск, Беларусь, 28 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Як паведамілі ў прэс-службе канцэрну «Белнафтахім», новыя цэны на паліва выглядаюць цяпер так:

  • АІ-92 – Br 2,26;
  • АІ-95 – Br 2,36;
  • АІ-98 – Br 2,58;
  • ДП – Br 2,36.

З пачатку 2022 года гэта ўжо 13-е падаражэнне аўтамабільнага паліва. Апошнім разам цэны змяняліся тыдзень таму, 17 траўня. А да таго – яшчэ тыдзень таму.

Размова
Наколькі ўпаў рэальны даход беларуса?
2022.05.23 00:36

Алена Рувіна, belsat.eu

Стужка навінаў