ЕГУ патрабуе вызвалення сваёй студэнткі – дзяўчыны Рамана Пратасевіча


Сафія Сапега.
Фота: ehu.lt

23 траўня падчас прымусовай пасадкі ў Менску рэйса FR 4978 Афіны–Вільня быў затрыманы не толькі блогер Раман Пратасевіч, але і ягоная дзяўчына – студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту Сафія Сапега.

Сафія Сапега з’яўляецца грамадзянкай Расеі і вучыцца ў ЕГУ на праграме «Міжнароднае права і права Еўрапейскага звязу».

«У выніку правядзення ўладамі Беларусі спецаперацыі па пасадцы самалёта студэнтка была затрымана супрацоўнікамі Упраўлення Следчага камітэту па г. Менску па надуманых і неабгрунтаваных падставах. Выкладчыкі і аднагрупнікі сцвярджаюць, што Сафія адметная сваёй высокай паспяховасцю і бясспрэчнай рэпутацыяй у супольнасці ЕГУ», – гаворыцца ў заяве ЕГУ.

Hавiны
«Мы да апошняга спадзяваліся што гэта нейкая памылка»: Сцяпан Пуціла пра затрыманне Рамана Пратасевіча
2021.05.24 00:16

Універсітэт настойвае на неабходнасці надання неадкладнай консульскай дапамогі Сафіі. Таксама ЕГУ звяртаецца да міжнародных партнёраў, донараў і праваабарончай супольнасці, каб садзейнічаць яе неадкладнаму вызваленню.

«Супольнасці ЕГУ катэгарычна асуджае беспакаранасць уладаў Беларусі і патрабуе выканання міжнародных абавязкаў Беларусі, а таксама забеспячэння праў і свабод грамадзян, замацаваных у Канстытуцыі Беларусі. Мы салідарныя з усімі незаконна затрыманымі і беларусамі, якія апынуліся пад беспрэцэдэнтным палітычным пераследзе. Мы пратэстуем супраць несправядлівага затрымання прадстаўніцы супольнасці ЕГУ Сафіі Сапега», – паведамілі ва ўніверсітэце.

Зараз палітычнымі зняволенымі ў Беларусі прызнаныя студэнты ЕГУ Марфа Рабкова і Акіхіра Гаеўскі-Ханада ды выпускнікі Мікола Дзядок і Уладзімір Малахоўскі.

Hавiны
Абвешчаны збор на адваката і дапамогу сям’і Рамана Пратасевіча
2021.05.24 10:04

Нагадаем, што Беларускі фонд салідарнасці «BySol» абвясціў збор сродкаў на дапамогу блогеру Раману Пратасевічу, якога затрымалі ў выніку экстраннай пасадкі самалёту ў Менску.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў