ЕАБР чакае паскарэння тэмпаў эканамічнага росту ў Беларусі


У Беларусі нарастае тэндэнцыя аднаўлення эканамічнай актыўнасці. Пра гэта гаворыцца ў свежым макрааглядзе ад Групы галоўнага эканаміста Еўразійскага банку эканамічнага развіцця (ЕАБР) Яўгена Вінакурава.

Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Саша Альтэр / Белсат

У аглядзе адзначаецца, што ВУП Беларусі ў першым квартале 2023 года знізіўся на 2,1 % на год да года пасля скарачэння на 3,6 % за студзень – люты.

Эканамісты тлумачаць запавольванне спаду аднаўленнем аб’ёмаў прамысловай вытворчасці, дзе рост у першым квартале склаў 1,8 % г/г пасля спаду ў студзені – лютым на 1,8 % г/г, і ростам вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі на 3 % (2,9 % г/г за студзень – люты). Таксама істотна палепшылася дынаміка гуртовага гандлю: адмоўныя тэмпы зменшыліся да ўзроўню 5,6 % г/г у параўнанні з падзеннем 13,3 % г/г за студзень – люты.

Тым не менш, у ЕАБР прызнаюць, што слабая дынаміка ў будаўніцтве, транспарце і ІТ-сектары працягвае стрымліваць рост эканомікі. Тым не менш, эканамісты чакаюць паскарэння тэмпаў эканамічнага росту ў Беларусі ў найбліжэйшыя месяцы.

Hавiны
Сусветны банк палепшыў прагноз беларускага ВУП. Але прызнаў, што Менск хавае статыстыку
2023.04.07 10:03

Нагадаем, што Сусветны банк у вясновым аглядзе эканамічных перспектываў для краінаў Еўропы і Цэнтральнай Азіі палепшыў перспектывы для беларускай эканомікі, абнавіўшы свой прагноз адносна росту ВУП Беларусі ў 2023 годзе.

Сусветны банк прагназуе рост беларускага ВУП у 2023 годзе на 0,6 % і на 1,4 % – у 2024-м. Раней інстытут заяўляў, што эканоміка Беларусі сёлета знізіцца на 2,3 %, а налета вырасце на 2,5 %. Урад Беларусі разлічвае нарасціць ВУП у 2023 годзе на 3,8 %.

Банк чакае, што ў 2023 годзе інфляцыя ў Беларусі складзе 11 %, у 2024-м знізіцца да 10 %, а ў 2025-м – да 8 %.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў