У Варшаве адкрылася выстава карцінаў Алеся Пушкіна


У Варшаве на пляцоўцы беларускай прасторы «Робім разам» 24 сакавіка адкрылася выстава арыгінальных карцінаў Алеся Пушкіна.

Хор спявае «Магутны Божа» на адкрыцці выставы Алеся Пушкіна ў прасторы «Робім разам». Варшава, Польшча. 24 сакавіка 2024 года.
Фота: Белсат

Карціны былі прэзентаваныя з дзвюх прыватных калекцыяў і аднаго ўніверсітэту. Адкрыццё прымеркавалі да Дня Волі.

Сяргей Бульба і Войцех Гурэцкі выступаюць з уступным словам на адкрыцці выставы Алеся Пушкіна.
Фота: Белсат
Жанчына фатаграфуецца на фоне карцінаў Алеся Пушкіна.
Фота: Белсат
Карціны Алеся Пушкіна на выставе ў прасторы «Робім рРазам».
Фота: Белсат
Наведнікі адкрыцця выставы Алеся Пушкіна.
Фота: Белсат
Зянон Пазняк на адкрыцці выставы карцінаў Алеся Пушкіна.
Фота: Белсат

Арганізатары ўпэўненыя, што выстава мае вялікае культурніцкае, грамадска-палітычнае і гістарычнае значэнне:

«Цяпер нам патрэбныя такія героі. Лёс Алеся Пушкіна, ягоная фігура мусяць аб’ядноўваць беларусаў для далейшай барацьбы. Памяць па ім – тое, што беларусы мусяць захаваць. Ягонае жыццё – вычын, які натхняе нас працягваць».

Наведнікі адкрыцця выставы Алеся Пушкіна ў Варшаве.
Фота: Белсат
Наведнікі адкрыцця выставы Алеся Пушкіна ў Варшаве.
Фота: Белсат

Алесь Пушкін – беларускі мастак, жывапісец-нонканфарміст, перформер. Яго затрымалі ў сакавіку 2021 года праз пераслед за партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара. Алесю Пушкіну прысудзілі 5 гадоў калоніі. У ноч на 11 ліпеня 2023 года мастак памёр у рэанімацыі ў Горадні, куды яго даставілі напярэдадні з турмы.

Агляд
Мастак, перформер, акцыяніст, палітвязень. Памёр Алесь Пушкін, які нічога не баяўся, акрамя Бога
2023.07.11 19:06

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў