Пасля расейскай атакі 22 сакавіка Харкаў застаецца без нармальнага энергазабеспячэння


Энергетычная сітуацыя ў Харкаве цяпер вельмі складаная. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Нагадаем, 22 сакавіка Расея ўчыніла самую маштабную з пачатку вайны атаку на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру. Былі пашкоджаныя аб’екты ў Харкаве, Дняпры, Запарожжы, Хмяльніцкай і Вінніцкай вобласцях. Пад удар трапіла дамба ДнепраГЭС.

Найбольшыя страты зазнала энергетычная інфраструктура Харкава: былі разбураны трансфарматарныя падстанцыі і ТЭЦ. У горадзе былі ўведзены графікі пагадзінных адключэнняў электраэнергіі.

«Я ўдзячны ўсім, хто працуе без перапынку ў Харкаве, каб вярнуць людзям электрычнасці і цяпло. Сітуацыя вельмі складаная. Больш за 200 тысяч абанентаў – кватэр і будынкаў – у горадзе Харкаве і ў адным з раёнаў вобласці без стабільнага электразабеспячэння, дзейнічаюць даволі жорсткія графікі па электрыцы», – канстатаваў Зяленскі ўвечары 24 сакавіка.

У астатніх рэгіёнах Украіны электразабеспячэнне ўсіх спажыўцоў адноўлена, дадаў прэзідэнт.

Мэр Харкава Ігар Тэрэхаў таксама прызнаў, што сітуацыя ў горадзе застаецца складанай. Ён зазначыў, што энергетыкі дагэтуль не могуць стабільна падаць электразабеспячэннем для ўсяго гораду, але працуюць над аднаўленнем. Пакуль незразумела, колькі яшчэ часу спатрэбіцца ўладам, каб поўнасцю нармалізаваць сітуацыю.

Аб’ектыў
Паўтары сотні ракетаў і дронаў: Расея б’е па ўкраінскай энергетыцы
2024.03.22 20:40

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў