Белгарад зноў трапіў пад абстрэл: чацвёра пацярпелі


Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што ў выніку паветранай атакі з боку ЗСУ пацярпелі чатыры жыхара Белгараду.

Наступствы паветранай атакі на Белгарад, 24 сакавіка 2024 году.
Фота: vvgladkov / Telegram

Адзін мужчына атрымаў аскепкавае раненне грудной клеткі, а жанчына – закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Яшчэ двое мужчын атрымалі больш лёгкія траўмы.

Паводле губернатар, у Белгарадзе розныя пашкоджанні атрымалі 22 кватэры ў 7 шматкватэрных дамах, а таксама 7 прыватных жылых домаўладанняў, адзін гаспадарчы субʼект і 11 аўтамабіляў.

Мэр Белгараду Валяцін Дземідаў паведаміў, што адзін шматкватэрны дом сур’ёзна разбураны: абрынулася частка тэхнічнага паверха.

Аналітыка
Вайна на тэрыторыі Расеі: як далёка Украіна можа дацягнуцца і на што гэта ўплывае?
2024.03.20 07:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў