На будынку гарадскога ўраду польскага Элку вывесілі беларускі сцяг


24 сакавіка ў польскім горадзе Элк, што ў паўночным Вармінска-Мазурскім ваяводстве, мясцовыя ўлады з нагоды Дня Волі вывесілі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на знак салідарнасці з беларусамі.

Беларускі сцяг на ўрадзе ў горадзе Элк, Польшча. 24 сакавіка 2023 года.
Фота: ЛМ / Белсат

«У цяперашні час у Беларусі многія людзі зняволеныя ў турмы з прычыны палітычных абвінавачванняў. У выніку рэпрэсіяў грамадзянская супольнасць руйнуецца, а беларусы вымушаныя пакідаць радзіму. У нашым горадзе таксама пражываюць беларускія сем’і, якія ў пошуках бяспекі эмігравалі ў нашу краіну», – гаворыцца ў звароце, апублікаваным на сайце.

Беларускі сцяг на ўрадзе ў горадзе Элк, Польшча. 24 сакавіка 2023 года.
Фота: ЛМ / Белсат

Бела-чырвона-белы сцяг у знак салідарнасці з беларускімі дэмакратычнымі сіламі быў вывешаны на будынку мэрыі Элку. Таксама на лічбавых экранах гарадской ратушы адлюстроўваецца графіка ў колерах гістарычнага сцягу Беларусі і надпіс пра салідарнасць з беларускім народам.

«Нацыянальныя сімвалы адыгрываюць жыццёва важную ролю, уплываючы на пачуццё прыналежнасці грамадзянаў да нацыі, а таксама ўмацоўваючы іх у барацьбе з рэпрэсіямі і імкненні да свабоды, якая ляжыць у аснове дэмакратыі», – заявілі ў гарадскім урадзе.

Беларускі сцяг на ўрадзе ў горадзе Элк, Польшча. 24 сакавіка 2023 года.
Фота: ЛМ / Белсат

Сцяг у Элку вывесілі на просьбу мясцовых беларусаў, якія звярнуліся з адпаведнай прапановай на электронны адрас прэзідэнта гораду Томаша Андрукевіча.

Беларускі сцяг на ўрадзе ў горадзе Элк, Польшча. 24 сакавіка 2023 года.
Фота: ЛМ / Белсат

«Мы проста напісалі ліст, і праз некалькі дзён нам даслалі адказ з прапановай патэлефанаваць на нумар і ўзгадніць візіт да прэзідэнта гораду. І ўжо на самой сустрэчы спадар Андрукевіч распавёў, што сцяг на салідарнасць з беларусамі будзе вывешаны», – распавялі беларусы Элку ў каментары «Белсату».

Беларускі сцяг на ўрадзе ў горадзе Элк, Польшча. 24 сакавіка 2023 года.
Фота: ЛМ / Белсат

Элк – гэта павятовы цэнтр на мяжы Вармінска-Мазурскага і Падляскага ваяводстваў Польшчы, сталіца рэгіёну Мазуры.

Беларускі сцяг на ўрадзе ў горадзе Элк, Польшча. 24 сакавіка 2023 года.
Фота: ЛМ / Белсат

Бел-чырвона-белыя сцягі на знак салідарнасці з беларусамі ўжо вывешвалі ў Элку ў верасні 2020 года.

ІК/ЛМ belsat.eu

Стужка навінаў