Вялікая Брытанія пашырыла санкцыі супраць Беларусі. Зацверджаныя два спісы


У Лондане зацвердзілі адразу два санкцыйныя спісы супраць Беларусі. Абмежаванні ўводзяцца не толькі з прычыны вайны ва Украіне, але і праз парушэнні ўладамі Беларусі правоў чалавека, паведамляе Міністэрства фінансаў Вялікай Брытаніі.

У першы санкцыйны спіс трапілі кампаніі «Белспецзнештэхніка», Менскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ), «Абаронныя ініцыятывы», «АКБ ТСП» і Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт. З фізічных асобаў у спісе фігуруюць кіраўнік Дзяржкамваенпраму Дзмітрый Пантус і ягоны намеснік Вячаслаў Расалай, а таксама кіраўніцтва МЗКЦ – Аляксей Рымашэўскі і Аляксандр Вецяневіч.

Дадаткова Лондан увёў санкцыі за «ўчыненне сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі», «здушэнне грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі» ды іншыя дзеянні, што «падрываюць дэмакратыю або вяршэнства закону ў Беларусі».

У другі санкцыйны спіс трапілі 5 кампаніяў і адзін банк:

  • банк «Дабрабыт»;
  • лізінгавая кампанія «Белбізнеслізінг»;
  • прадпрыемства «Мінатор-Сэрвіс» (займаецца распрацоўваннем, вытворчасцю і абслугоўваннем вайсковай тэхнікі);
  • авіякампанія «Трансавіяэкспарт»;
  • «Белінвест-інжынірынг»;
  • «КБ Радар».

Вялікая Брытанія замарозіць рахункі і актывы юрыдычных асобаў, якія трапілі ў чорны спіс. А сваім рэзідэнтам урад рэкамендуе ўстрымацца ад аперацыяў са сродкамі ці актывамі гэтых кампаніяў.

Hавiны
Эканаміст: Улады добра ведаюць настроі і страхі людзей і карыстаюцца гэтым, каб выцягнуць валютныя зберажэнні
2022.03.23 17:39

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў