У Наваполацку затрымліваюць удзельнікаў стачкі


У Наваполацку ўлады адкрылі сапраўднае паляванне на прадстаўнікоў стачкі нафтаперапрацоўчага прадпрыемства. Сярод затрыманых удзельнік стачкі Аляксандр Капшуль. Ёсць інфармацыя, што ў дварах іншых актывістаў дзяжураць сілавікі, паведамляе Telegram-канал «Стачка Нафтану».

Аляксей Драбіцкі.
Фота: Стачка Нафтану / Telegram

Міліцыянты хапаюць удзельнікаў стачкі ў Наваполацку. Вядома, што сілавікі затрымалі Аляксандра Капшулю, за кратамі і адзін з першых страйкоўцаў Аляксей Драбіцкі. Судзіць затрыманых будуць заўтра.

У дварах актывістаў, якія запісалі відэа дзеля падтрымання галасавання на платформе «Голас». Паведамляецца, што сілавікі трактуюць відэа як пікет і цяпер пераследуюць яго ўдзельнікаў.

Hавiны
Макар заявіў, што ўжо затрыманыя трое чалавек, якіх КДБ хоча абвінаваціць у правакацыях
2021.03.24 11:27

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў