Пераслед за падтрыманне Украіны і аблава на архітэктараў. Рэпрэсіі 24 лютага


З пачатку вайны ў Беларусі рэпрэсавалі мінімум 1671 асобу за падтрыманне Украіны, падлічылі праваабаронцы «Вясны». 94 асобы асуджаныя паводле крымінальных справаў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў.

Мітынг еднасці з Украінай прайшоў у Вільні, Літва. 24 лютага 2024 года.
Фота: Белсат

У Беларусі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну за праяўленне нязгоды з вайною пакаралі 1671 асобу. Праваабаронцы сабралі лічбы за два гады:

  • больш за 1500 асобаў за першыя паўтара месяца вайны за антываенныя акцыі;
  • не меней за 38 асобаў за публічнае асуджэнне расейскай агрэсіі і праяву салідарнасці з Украінаю;
  • не меней за 37 асобаў за перадачу фота і відэа расейскай вайсковай тэхнікі ў СМІ;
  • мінімум 15 асобаў за намер ваяваць на баку Украіны;
  • 14 асобаў за данаты беларускім добраахвотнікам.

З агульнай колькасці рэпрэсаваных 94 асобы асуджаныя паводле крымінальных справаў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў.

Hавiны
З пачатку вайны ў Беларусі рэпрэсавалі мінімум 1671 асобу за падтрыманне Украіны
2024.02.24 13:35

У Менску з мінулага тыдня масава хапаюць архітэктараў, ужо каля 40 затрыманых, паведаміла «Наша ніва» са спасылкаю на свае крыніцы. Разам з адмыслоўцамі затрымлівалі і чальцоў сем’яў – агулам да 70 асобаў. Некаторых адпусцілі, некаторыя атрымалі арышт, супраць іншых заведзеныя крымінальныя справы.

Hавiны
У Менску затрымалі каля 40 архітэктараў – «Наша ніва»
2024.02.24 15:52

Сілавікі затрымалі жыхара Кіраўску, які нібыта збіраўся «усталяваць схаваную камеру на выбарчым участку». Юрыя Аверкава абвінавачваюць у сувязі з «кааліцыяй пратэсных двароў». Сцвярджаецца, што ён адміністратар «дэструктыўнага» Telegram-каналу Кіраўску, а таксама нібыта зарэгістраваўся ў чат-боце плану «Перамога».

Былы палітвязень Міхаіл Жамчужны выехаў з Беларусі ў Літву. Цяпер ён у Замку – доме, дзе прымаюць беларусаў, якія ўцяклі з краіны. У 2015 годзе Жамчужнаму прызначылі 6,5 года калоніі за нібыта падбухторванне да наўмыснага выдавання звестак, што складаюць службовую тайну, незаконнае набыццё сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, а таксама за дачу хабару. Ён выйшаў на волю ў 2021-м.

25 студзеня паведамлялася, што Жамчужнага затрымалі пасля ператрусу ў ягоным доме. З таго часу звестак пра яго не было.

Агляд
Аблавы з «карпянкоўцамі», Чалы – «экстрэміст», смерць начальніка калоніі. Рэпрэсіі 23 лютага
2024.02.23 23:28

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў