Урад забараніў падымаць кошты на некаторыя харчы і лекі


Савет Міністраў пастанавіў прыняць шэраг захадаў для стабілізацыі коштаў на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці. У спісе 62 тавары і 50 лекаў.

Юрыдычным асобам усіх формаў уласнасці і індывідуальным прадпрымальнікам, якія завозяць ці прадаюць на ўнутраным рынку сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці, што ёсць у спісе пастановы, да 28 лютага забараняюць падымаць кошты на іх у параўнанні з 24 лютага. Калі тавар трэба прасунуць, яго кошт дазваляюць панізіць.

З 1 сакавіка павышаць кошты дазволяць, але не больш як на 0,2 % у параўнанні з апошнім днём папярэдняга месяца.

Сярод 62 тавараў малако, хлеб, бульба, смятана, яблыкі, запалкі, рыба, соль, цукар-пясок, запалкі. У спіс з 50 лекаў сярод іншых увайшлі «Аспірын», «Анальгін», «Каптапрыл», «Ксілін» і «Эналапрыл».

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў