«Лукашэнкаўская эканоміка рыхтуецца да калапсу». Вячорка пра забарону павышэння коштаў на базавыя тавары


Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ацаніў пастанову ўраду Беларусі аб забароне падымаць кошт на сацыяльна значныя тавары і лекі.

«Лукашэнкаўская эканоміка рыхтуецца да калапсу. Забарона на рост цэнаў на лекі і базавыя тавары – гэта не першы, але вельмі трывожны званочак. Яны не разумеюць, што цэны дубінкамі не паб’еш і ў аўтазак не закінеш. Далей нас чакае інфляцыя, рост долару, дэфіцыт тавараў. Эканоміка першай рэагуе на той палітычны крызіс, у які нас загнаў рэжым Лукашэнкі. Ад ягоных памылак цярпяць людзі. Адзіны выхад з крызісу – новыя выбары», – сказаў Франак Вячорка.

Сёння стала вядома, што Савет Міністраў пастанавіў прыняць шэраг захадаў для стабілізацыі коштаў на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці. Гэта забарона падымаць кошт на сацыяльна значныя тавары і лекі да канца лютага. З сакавіка павысіць можна будзе не больш як на 0,2 %.

Hавiны
Урад забараніў падымаць кошты на некаторыя харчы і лекі
2021.02.24 08:49

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў