Узлом сістэмы Беларускай чыгункі і справа супраць Анатоля Лябедзькі. Галоўнае за 24 студзеня


«Белсат» падводзіць вынікі панядзелка, 24 студзеня, і распавядае пра галоўныя навіны дня.

«Кіберпартызаны» ажыццявілі атаку на серверы і электронныя сэрвісы Беларускай чыгункі

Сёння ў Беларускай чыгункі здарыўся збой сістэмы: перасталі працаваць серверы і ўнутраныя сэрвісы, квіткі можна набыць толькі праз білетныя касы. На сайце БЧ паведамлялася, што прычына збою – тэхнічная, «Кіберпартызаны» ж заявілі аб нападзе на камп’ютарную сетку чыгункі.

Кібератаку яны патлумачылі тым, што ў гэтыя дні «рэжым Лукашэнкі прапускае акупацыйныя войскі на нашую зямлю». У абмен на ключы шыфравання яны патрабуюць вызваліць 50 палітвязняў, якія маюць найбольшую патрэбу ў аказанні медычнай дапамогі, а таксама спыніць прыбыццё расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі.

Пасля ўльтыматуму Telegram праўладныя каналы выдалілі пасты пра сексуальную арыентацыю

Беларускім прапагандысцкім тэлеграм-каналам 22 студзеня прыйшлі папярэджанні з пагрозамі блакавання, калі яны цягам 36 гадзінаў не прыбяруць «паведамленняў, якія зневажаюць годнасць чалавека на падставе ягонай сексуальнай арыентацыі».

Гэтак, былі выдаленыя абразлівыя пасты пра затрыманага супрацоўніка кампаніі «А1» і затрыманага дырэктара аддзелу маркетынгу «Хёндэ Аўтаград». Абодва «каяліся» у гомасексуальнасці.

Аналітыка
Сем’і дыпламатаў эвакуююць з Кіева, амерыканцаў у Беларусі папярэдзілі аб небяспецы. Заўтра вайна?
2022.01.24 17:52

На палітыка Анатоля Лябедзьку завялі крымінальную справу

З гэтай нагоды ягоную жонку Святлану ў якасці сведкі выклікаюць у Маскоўскае РУУС Менску. Паводле якога артыкула заведзеная справа, Анатоль не ведае.

Цяпер Анатоль Лябедзька знаходзіцца за мяжою. Нагадаем: ён з’яўляецца прадстаўніком Святланы Ціханоўскай у пытаннях канстытуцыйнай рэформы.

Па ўсім Фаніпалі другі дзень запар праблемы з водаправодам

У Фаніпалі адключылі халодную і гарачую ваду праз паломку на свідраванні і прарыў трубаў. Мясцовыя ўлады арганізавалі падвоз вады гараджанам. Камунальнікі кажуць, што вядуцца работы і вада павінна з’явіцца каля 23-й гадзіны.

У некаторых жыхароў вады няма наогул ужо содні.

Інфаграфіка
Як можна было распарадзіцца грашыма, што ідуць на «рэферэндум»?
2022.01.24 16:58

Распачаўся суд над палітзняволеным Аляксандрам Васілевічам

Толькі на судзе магло дакладна стаць вядома, у чым канкрэтна вінавацяць заснавальніка Галерэі «Ў», саўладальніка рэкламных агенцтваў «Vondel / Hepta», выданняў Kyky.org і «The Village Беларусь», аднак працэс адразу ж зрабілі закрытым.

Аляксандр Васілевіч правёў у СІЗА 17 месяцаў.

Улады Менску прыгразілі закрыць гандлёвыя цэнтры і крамы, калі яны не расчысцяць снег

Нібыта з-за таго, што менчукі скардзяцца на буйныя гандлёвыя цэнтры і сеткавы гандаль, бо тыя не чысцяць снег на паркоўках і пляцоўках, Менгарвыканкам загадаў: калі на працягу содняў гандлёвыя цэнтры і крамы не навядуць парадак на прылеглых тэрыторыях і не гарантуюць бяспекі пакупнікоў, праца аб’ектаў гандлю будзе прымусова спыненая.

Hавiны
Больш за 7 тысяч медыкаў не стае ў Беларусі. Распавядаем, як трапіць на прыём да доктара ў райцэнтры
2022.01.24 07:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў