Жыхару Стоўбцаў прысудзілі 3 года калоніі за пахавальныя вянкі, пакінутыя каля дамоў міліцыянта і суддзі


Суд Дзяржынскага раёну прыгаварыў да трох гадоў калоніі 40-гадовага жыхара Стаўбцоўскага раёну.

Яго прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 364 («Гвалт або пагроза прымянення насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў») і арт. 389 («Пагроза ў адносінах да суддзі або народнага засядацеля»).

Па версіі следства, мужчына ў ноч з 3 на 4 чэрвеня 2021 года разам са знаёмым прынёс да дамоў міліцыянта і суддзі «рытуальныя кошыкі як атрыбуты пахавальнай цырымоніі чалавека. У іх абвінавачаны пакінуў запіскі з пагрозамі прымяніць гвалт», паведамляюць у Генпракуратуры.

Суд прыгаварыў мужчыну да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць выплаціць супрацоўніку міліцыі 1,5 тысячы рублёў у якасці маральнай шкоды.

Крымінальная справа ў дачыненні да знаёмага абвінавачанага, разам з якім той пакідаў рытуальныя кошыкі, выдзелена ў асобную вытворчасць.

Артыкулы
Маці анархіста Ігара Аліневіча пра прысуд сыну: «У мяне гонар за нашую моладзь»
2021.12.22 18:40

АД, belsat.eu

Стужка навінаў