За мінулыя содні польскую мяжу спрабавалі нелегальна перайсці 48 чалавек. Частка – на лодцы


Памежная служба Польшчы паведаміла, што за 22 снежня беларуска-польскую мяжу спрабавалі перайсці 48 чалавек.

Група з 24 іракцаў каля вёскі Крынкі пераправілася праз Свіслач у Польшчу на надзіманай лодцы. Польскія памежнікі заявілі, што ў гэтым ім дапамагалі беларускія службы. У выніку ўсіх затрымалі.

Учора ж, 21 снежня, перайсці польскую мяжу з боку Беларусь спрабавалі 18 чалавек. Са жніўня гэта мінімальны паказчык. 20 снежня было 26 спробаў пераходу мяжы.

Hавiны
Курдскі актывіст распавёў, як беларускія сілавікі арганізоўвалі мігрантаў на прарыў мяжы
2021.12.22 21:57

АД, belsat.eu

Стужка навінаў