Дэйвід Кэмэран у Ізраілі: абмяркоўвае вызваленне закладнікаў і спыненне агню ў вайне з «Хамасам»


Міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран знаходзіцца з візітам на Бліжні Усходзе. Ён мае намер сустрэцца з ізраільскімі і палестынскімі лідарамі, каб абмеркаваць угоду аб вызваленні закладнікаў і дастаўку гуманітарнай дапамогі ў сектар Газа, паведамляе BBC.

Міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран і міністр замежных справаў Ізраілю Элі Когэн – у пашкоджаным будынку  ў кібуцы Беэры.
Фота: ALEXANDER ERMOCHENKO / Reuters / Forum

Гэта другая замежная паездка Дэйвіда Кэмэрана пасля яго нядаўняга вяртання ў брытанскі ўрад. Першы ягоны візіт быў ва Украіну.

У Ізраілі Кэмэран наведаў месца масавых забойстваў, учыненых баевікамі «Хамас» 7 кастрычніка ў кібуцы Беэры. У гэтым кібуцы тэрарысты забілі 130 чалавек.

«Сённяшні дзень – гэта дзень, калі мы спадзяёмся пабачыць гуманітарную паўзу ў гэтай вайне. Гэта магчымасць вызваліць закладнікаў і даставіць дапамогу», – сказаў Дэйвід Кэмэран.

Урад Ізраілю ўчора ўхваліла ўгоду з групоўкай «Хамас» аб вызваленні 50 захопленых ізраільскіх закладнікаў у абмен на 150 зняволеных палестынскіх жанчын і падлеткаў. У бліжэйшыя суткі павінна быць абвешчаная чатырохдзённая гуманітарная паўза ў баявых дзеяннях. Але пакуль яна не наступіла. Сёння ізраільскія СМІ паведамлялі пра чарговыя абстрэлы сектару Газа.

Ізраільскія кіраўнікі абяцаюць, што гуманітарная паўза пачнецца ў пятніцу 24 лістапада.

Дэйвід Кэмэран заклікае абодва бакі дамагчыся таго, каб гэтае спыненне агню, пра якое дамовіліся, нарэшце адбылося. Сёння брытанскі прэм’ер-міністр сустракаецца з ізраільскімі палітыкамі і семʼямі закладнікаў.

Hавiны
Ізраіль і «Хамас» дамовіліся пра чатырохдзённае замірэнне і вызваленне закладнікаў
2023.11.22 08:57

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў