У Беларусі ўвялі штраф за цэнавыя парушэнні


Палата прадстаўнікоў увяла штрафы за адсутнасць у накладной кошту тавару, цана на які рэгулюецца дзяржавай. За гэта будуць спаганяць да 20 базавых велічыняў (максімум цяпер – 640 рублёў). Дэпутаты ўхвалілі гэты законапраект адразу ў двух чытаннях, паведамляецца ў Telegram-канале Палаты.

Кошты ў беларускіх крамах.
Фота: Белсат

У Беларусі з’явіўся штраф за адсутнасць у накладной кошту тавару, цана на які рэгулюецца дзяржавай. Максімальна за гэта будуць спаганяць 20 базавых велічыняў (цяпер гэта 640 рублёў). А для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў – да 10 % сумы, што пазначана ў таварнай накладной. Такое ж пакаранне будзе пагражаць, калі ў дакументах напішуць несапраўдны кошт.

Папраўкі ў Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях Палата прадстаўнікоў ухваліла адразу ў двух чытаннях.

Дзяржава вырашыла рэгуляваць цэны, каб стрымаць іх рост. Эксперты прызнаюць, што гэтыя захады дапамогуць запаволіць інфляцыю, але прывядуць да дэфіцыту.

Агляд
Ад голаду не памром, але выбар памяншаецца. Паглядзелі, што змянілася ў крамах ад рэгулявання коштаў
2022.11.22 07:10

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў