Беларусь павялічыла залежнасць ад расейскага рынку насуперак планам уладаў


Віцэ-прэм’ер Пётр Пархомчык паведаміў, што доля Расеі ў экспарце беларускіх тавараў павялічылася да 57 %, піша агенцтва БелТА. Раней улады планавалі, што пастаўкі на рынак ЕАЭС складуць каля 30 %. Астатняе мусіла пайсці ў краіны ЕЗ і «далёкай дугі».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: rw.by

Доля Расеі ў экспарце беларускіх тавараў павялічылася да 57 %, паведаміў намеснік прэмʼер-міністра Пётр Пархомчык на супольным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі. Як паведамляе БелТА, чыноўнік звязаў гэта з зыходам з расейскага рынку іншаземных кампаніяў.

«Крызіс – гэта цяжка, але гэта шанец. Сапраўды, зыход і спыненне дзейнасці замежных кампаніяў у Расеі нанова адкрылі расейскі рынак літаральна для ўсіх галінаў прамысловасці», – заявіў Пархомчык.

Паводле ягоных звестак, доля Расеі ў беларускім экспарце павялічылася за год на 16 %. Летась было 41,1 %, а ў 2020-м – 45,1 %.

Раней Аляксандр Лукашэнка казаў, што беларускі экспарт трэба размеркаваць роўнымі часткамі паміж краінамі ЕАЭС, Еўразвязу і дзяржавамі гэтак званай «далёкай дугі».

«Мы да гэтага абавязкова прыйдзем, і прыйдзем у новай пяцігодцы», – заявіў ён у ліпені 2020 года.

Каментар
Расея не можа паглынуць усё. Што адбываецца з вонкавым гандлем?
2022.11.09 09:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў