Яшчэ 118 мігрантаў адляцелі з Беларусі. Але атакі на Польшчу не спыняюцца


Самалёт авіякампаніі Iraqi Airways.
Фота: heyjetsetter.com

118 бежанцаў у індывідуальным парадку пакінулі Беларусь 22 лістапада. Пра гэта паведаміў БелТА начальнік Дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

«Толькі ўчора вечарам 118 чалавек выбылі з Нацыянальнага аэрапорту. Яны вылецелі ў індывідуальным парадку», – сказаў Бягун.

Між тым Памежная ахова Польшчы паведаміла пра 174 спробы пераходу мяжы з беларускага боку ў абыход пунктаў пропуску. Памежнікі выдалі 66 пастаноў аб выправаджэнні з тэрыторыі краіны.

У раёне Белавежы 50 агрэсіўных замежнікаў спрабавалі зноў сілай прарваць мяжу.

Міністэрства абароны Польшчы апублікавала відэа інцыдэнту.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў