У Мазыры асудзілі футбольных заўзятараў


У Мазыры суд прызнаў мясцовых футбольных заўзятараў Данііла Скіпальскага, Аляксандра Сузька, Паўла Дворака, Аляксандра Цімашэнку і Кірыла Канапацкага вінаватымі паводле ч. 1. арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў») і прысудзіў ім турэмнае зняволенне, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мазырскіх футбольных заўзятараў Данііла Скіпальскага, Аляксандра Сузька, Паўла Дворака, Аляксандра Цімашэнку і Кірыла Канапацкага затрымалі 4 траўня 2021 года. Юнакоў абвінавацілі паводле ч. 1. арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў»).

Hавiны
Хапун у Мазыры. Сілавікі затрымалі 11 асобаў
2021.05.05 19:33

Справу разглядала суддзя Галіна Кніжонак, дзяржабвінавачванне рэпрэзентавала пракурорка Юлія Какорына.

Абвінаваўца на судзе запатрабавала для затрыманых па 3 гады калоніі агульнага рэжыму і па 3 тысячы рублёў з кожнага ў якасці матэрыяльнага кампенсавання начальніку аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Валянціну Пілеру, які праходзіць у справе як пацярпелы.

У выніку ж суддзя Галіна Кніжонак пакарала Данііла Скіпальскага, Аляксандра Сузька, Паўла Дворака, Аляксандра Цімашэнку пазбаўленнем волі тэрмінам на 3 гады ў калоніі агульнага рэжыму, Кірыла Канапацкага пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў. Таксама вязні павінныя выплаціць начальніку аддзялення ДАІ па 1500 рублёў кожны.

Hавiны
Цягам года на Гомельшчыне распачалі 415 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі
2021.08.25 17:34

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў