Украінцы вывесілі бел-чырвона-белы сцяг на пункце пропуску пад Маларытай


Афіцыйны прадстаўнік Берасцейскай памежнай групы Сяргей Дзмітрыеў паскардзіўся ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу СТВ на тое, што «ўкраінцы вывесілі сцягі бел-чырвона-белага колеру». На эпізод звярнуў увагу сайт Reform.by.

Рэпартаж дзяржаўнага тэлеканалу СТВ пра бел-чырвона-белы сцяг на ўкраінскім пункце пропуску каля Маларыты. 23 кастрычніка 2022 года. Скрыншот: СТВ / Youtube

У сюжэце СТВ распавялі пра «не заўсёды адэкватныя паводзіны ўкраінскіх вайскоўцаў». Прадстаўнік беларускага боку паскардзіўся, што каля двух месяцаў таму на ўкраінскіх пунктах пропуску каля ўчасткаў Берасцейскай памежнай групы пачалі вывешваць бел-чырвона-белыя сцягі. На некаторых кадрах СТВ бел-чырвона-белы сцяг замазаны, украінскі сцяг не размывалі.

Афіцыйны прадстаўнік Берасцейскай памежнай групы Сяргей Дзмітрыеў. Рэпартаж дзяржаўнага тэлеканалу СТВ пра бел-чырвона-белы сцяг на ўкраінскім пункце пропуску каля Маларыты. 23 кастрычніка 2022 года. Скрыншот: СТВ / Youtube

Вядоўца расцаніў гэта як «псіхалагічны ціск на беларускіх памежнікаў» і «толькі малую частку гібрыднага ўдару Захаду». СТВ наракае на «шум рухавікоў і лязганне гусеніц», палёты беспілотнікаў каля мяжы, з якой (пра што не згадвае СТВ) зімой на ўкраінскую зямлю пайшлі з вайной расейскія войскі.

Разбор
Беларускіх вайскоўцаў паслалі на мяжу з Украінай з чырвонымі павязкамі на руках. Гэта кепскі знак
2022.10.19 10:30

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў