Пенсіі беларусаў падаюць, нягледзячы на падвышэнні. Найбольш атрымліваюць пенсіянеры Менску – 214$


У Беларусі пенсійныя выплаты працягваюць падаць. Вераснёўскае падвышэнне на 6,3% «з’ела» інфляцыя, якая за 9 месяцаў склала 7,5%, піша Zerkalo.io. Найбольшыя пенсійныя выплаты – у менчукоў, найменшыя – у Берасцейскай вобласці.

Паводле дадзеных Белстату, рэальныя пенсіі ў жніўні бягучага году знізіліся на 3,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 году. Гэта рэкорднае зніжэнне, сцвярджае Zerkalo.io. Прычына такіх паказчыкаў – інфляцыя, якая абганяе прагнозы.

Аб’ектыў
Як жывецца ў Беларусі сталым людзям і як яны ставяцца да ўлады?
2021.10.01 22:23

Сярэдняя пенсія па Беларусі ў жніўні склала 484,9 рублі. Пры гэтым у Менску – 518,1 рублі, і гэта самы высокі паказчык па краіне. Самыя нізкія пенсіі ў Берасцейскай вобласці – 461,7 рублі. У іншых рэгіёнах памеры пенсіяў выглядаюць наступным чынам:

Віцебская вобласць – 478 рублёў,

Гомельская вобласць – 487 рублёў,

Гарадзенская вобласць – 476,3 рублі,

Менская вобласць – 480,5 рублі,

Магілёўская вобласць – 477,5 рублі.

Hавiны
У Беларусі задумалі запусціць пенсійнае страхаванне восенню 2022 года. Але яно ўжо дзейнічае
2021.09.27 11:03

Найбольш значна пенсіі ўпалі ў Магілёўскай вобласці – на 3,8% у параўнанні з 2020 годам. Затым ідзе Віцебская вобласць – там рэальныя пенсіі сталі меншымі на 3,7%. У Менскай, Берасцейскай, Гомельскай, Гарадзенскай абласцях выплаты знізіліся на 3,6%, у Менску – на 3,5%.

Падвышалі сёлета пенсіі толькі адзін раз – 1 верасня.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў