Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за знявагу дзяржаўнага сцяга


Следчыя выявілі ў сеціве відэа, у якім невядомыя асобы, якія перабываюць у Польшчы, кінулі дзяржаўны сцяг Беларусі на дарогу і тапталіся па ім. СК лічыць гэта злачынствам і распачаў крымінальную справу.

Паводле следства, не пазней за 21 жніўня асобы, якія перабываюць у Польшчы, дэманстратыўна шпурнулі на дарогу дзяржаўны сцяг Беларусі, пасля тапталіся па ім. На думку следчых, людзі такім чынам выказаліся непаважліва да дзяржаўнага сімвалу. Свае дзеянні яны запісалі на відэа і размясцілі ў сеціве. У сувязі з гэтым следчыя распачалі крымінальную справу паводле арт. 370 КК («Здзек з дзяржаўных сімвалаў»).

Святкаванне Дня незалежнасці ў парку Янкі Купалы. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат

Пры гэтым следчыя ў Беларусі ўжо больш за год не бачаць у сеціве відэа, у якіх зафіксаваны гвалт і збіццё сілавікамі мірных грамадзянаў. Сотні пацярпелых ад збіцця сілавікоў звярнуліся ў СК з заявамі пра гвалт з боку міліцыянтаў, але ніводнай крымінальнай справы да гэтага часу не завялі.

Артыкулы
«У краіне дзеіць неабвешчанае ваеннае становішча». Юрыст – пра абсурдныя прысуды
2021.08.23 08:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў