Міністр абароны Польшчы анансаваў плот вышынёй 2,5 м на мяжы з Беларуссю


Падрабязнасцяў пакуль няма, але міністр піша, што на дапамогу памежнікам таксама прышлюць больш вайскоўцаў.

На лініі паміж межамі Польшчы і Беларусі ўжо 12 дзён жывуць больш за трыццаць мігрантаў, з іхных словаў, з Афганістану. Сярод іх ёсць няпоўнагадовыя, жанчыны і нават кот. Яны не могуць трапіць у Польшчу, іх таксама не пускаюць і ў Беларусь. Тэрыторыя ля вёскі Гжыбаўшчызна ў Падляскім ваяводстве, Польшча. 20 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

23 жніўня міністр абароны Польшчы Мар’юш Блашчак паведаміў у Twitter, што на мяжы з Беларуссю паставяць «новы, салідны плот вышынёй 2,5 м». Ён паабяцаў неўзабаве раскрыць падрабязнасці адносна далейшага ўдзелу Сілаў абароны Польшчы ў дапамозе памежнікам.

Працягласць беларуска-польскай мяжы – амаль 400 км, але частка праходзіць па рэках. На мяжы дзейнічае 13 пунктаў пераходу.

Рашэнне пра сцяну было агучанае на фоне міграцыйнага крызісу, вінаватым у якім у Еўразвязе называюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Hавiны
Лукашэнка звінаваціў Польшчу ў канфлікце з мігрантамі на мяжы. Ён «забыў» адну дэталь: адкуль яны
2021.08.23 13:33

За пару гадзінаў да заявы Блашчака Лукашэнка казаў кіраўнікам краінаў Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі, што гэта не ён, а Польшча вінаватая ў канфлікце вакол уцекачоў, якія ўжо два тыдні сядзяць пад польскай мяжой – іх не пускаюць у Польшчу польскія памежнікі, а беларускія памежнікі не даюць сысці з-пад мяжы. Польшча прапаноўвала Беларусі гуманітарную дапамогу для гэтых людзей.

У сувязі з міграцыйным крызісам Літва ўсталявала на мяжы з Беларуссю калючы дрот (Польшча дапамагла Літве з верталётам для памежнікаў, Украіна і Эстонія дапамаглі з дротам). Памежнікі Літвы цяпер прапаноўваюць усталяваць чатырохметровы сеткаваты плот. Латвія ўвяла на мяжы з Беларуссю рэжым надзвычайнага становішча.

АА belsat.eu

Стужка навінаў