Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага прадпрыемства «Агат»


Разведвальная хімічная машына «Хімера» вытворчасці «Агат – электрамеханічны завод».
Фота: agat-emz.by

21 ліпеня Вялікая Брытанія дадала ў санкцыйны спіс у дачыненні да беларускага рэжыму ААТ «Агат – электрамеханічны завод». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Офісу выканання санкцыяў Скарбніцы Вялікай Брытаніі.

Раней пад брытанскія санкцыі патрапіла ААТ «АГАТ-Сістэм», але 8 ліпеня яго выключылі з санкцыйных спісу.

«Агат – электрамеханічны завод» і «АГАТ-Сістэм» уваходзяць у холдынг «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» з кіроўнай кампаніяй ААТ «АГАТ-сістэмы кіравання». Прадпрыемства выпускае радыёрэлейныя станцыі, мабільныя вузлы сувязі, рухомыя пункты аўтаматызаванага кіравання лятальнымі апаратамі, перасоўныя камандныя пункты аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА, а таксама камплектуючыя для машынабудаўнічай галіны.

Hавiны
Святлана Ціханоўская прадставіла адміністрацыі Байдэна санкцыйны спіс
2021.07.21 10:43

МГ belsat.eu

Стужка навінаў