У дзіцячым госпісе затрымалі фатографку. У яе ўдома цяпер ператрус


Ксенія Галубовіч, фатографка.
Фота: Marina Zemliakova

23 ліпеня была затрыманая фатографка Ксенія Галубовіч. Пра гэта выданню «Новы час» паведамілі відавочцы.

Ксенію Галубовіч затрымалі падчас здымак у дзіцячым госпісе.

Пасля фатографка паведаміла сябрам у Facebook, што ў яе ўдома праходзіць ператрус.

Прычыны затрымання і ператрусу невядомыя.

Пасля ператрусу Ксенію Галубовіч павезлі ў невядомым кірунку. Зараз яна дома і пад падпіскай аб неразгалошванні. За што яе затрымалі – не вядома.

Артыкулы
Стала вядома, паводле якога артыкулу затрымалі журналіста «Белсату» Ігара Ільяша
2021.07.23 14:12

МГ belsat.eu

Стужка навінаў