Дэпутат Еўрапарламента: Магчыма, ЕЗ зрабіў памылку ў 2014 годзе не падтрымаўшы Украіну


Дэпутат Еўрапарламенту, былы прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс выказаў меркаванне «Белсату», што шлях Украіны да Еўразвязу мог бы быць карацейшым, калі б рэакцыя ЕЗ у 2014-м годзе, падчас і пасля рэвалюцыі, была іншай:

«Тады і пачалася дарога Украіны ў бок Еўрапейскага Звязу. Застаецца толькі шкадаваць, што Еўрапейскі Звяз не здолеў на тую волю, якую на Майдане паказвалі грамадзяне Украіны, адрэагаваць з амбітнай праграмай, накіраванай у дапамогу ўкраінскай інтэграцыі. Украіна была пакінутая ў шэрай зоне. Магчыма, гэта была вялікая памылка Еўрапейскага Звязу, якая падштурхнула Пуціна падумаць, што ніхто не будзе яе абараняць з боку Захаду, калі Пуцін уварвецца са сваёй агрэсіяй».

Андрус Кубілюс, еўрадэпутат ад Літвы.
Фота: 1tv.ge

Па словах дэпутата, такую волю да яднання з ЕЗ ніхто раней яшчэ не паказваў:

«У 14-м годзе людзі выйшлі на Майдан супраціўляцца спробам Януковіча закрыць шлях у Еўразвяз. Расейская інвазія ў Крым і Данбас і сённяшняя вайна – яны напраўленыя супраць украінскага выбару яднацца з Еўрапейскім Саюзам. Украіна паказвае, наколькі ёй дарагая гэтая дарога, што яны гатовыя ахвяраваць жыцці і змагацца на вайне. Украіна паказвае такую волю ісці еўрапейскім шляхам яшчэ ніхто не паказваў».

Ён выказаў спадзяванне, што Грузія і Малдова змогуць вырашыць свае пытанні і таксама прыяднаюцца да ЕЗ.

Таксама Андрус Кубілюс адзначыў, што ўладам Украіны прыйдзецца правесці яшчэ вялікую працу для таго, каб краіна ўвайшла ў Еўрапейскі Саюз як паўнапраўная ўдзельніца.

Hавiны
Рада Еўропы падтрымала прадастаўленне Украіне і Малдове статусу кандыдатаў на ўступленне ў ЕЗ
2022.06.23 14:08

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў