Чэхія не будзе выдаваць візаў і ВНЖ беларусам да канца сакавіка 2023 года, толькі з гуманітарнай мэтаю


Пастанова аб невыдаванні візаў і відаў на жыхарства расяянам і беларусам будзе дзеяць да канца сакавіка 2023 года. Такую прапанову МЗС краіны ўхвалілі ва ўрадзе.

Фота: Depositphotos

Заявы на від на жыхарства ў Чэхіі, пададзеныя расейцамі або беларусамі ў чэшскія пасольства, будуць лічыцца непрымальнымі ў адпаведнасці з заканадаўствам, а па іх не будзе праводзіцца ніякіх разбораў, гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

«Гэты крок закліканы абараніць замежнапалітычныя інтарэсы Чэхіі ў сувязі з узброеным канфліктам ва Украіне, які быў выкліканы ўварваннем Расейскай Федэрацыі, якую падтрымлівае Рэспубліка Беларусь», – гаворыцца ў паведамленні.

Мэтаю такой забароны, на думку ўраду Чэхіі, ёсць ціск на Расею і Беларусь, каб яны спынілі агрэсію і гарантавалі бяспеку Чэхіі.

Іншаземцы, у якіх ужо ёсць від на жыхарства, могуць працягваць звяртацца па працяг віду на жыхарства. «Іхныя магчымыя заявы аб працягванні пасведчання на права жыхарства будуць падлягаць стандартнаму рэжыму, прадугледжанаму Законам аб пражыванні іншаземцаў у Чэшскай Рэспубліцы», – дадалі ў міністэрстве.

Акрамя таго, палажэнне не распаўсюджваецца на заяўкі на кароткатэрміновыя візы, калі заяўнік ёсць чальцом сямʼі грамадзяніна Чэхіі або грамадзяніна Еўрапейскага Звязу, а таксама на гуманітарныя візы.

Аналітыка
Куды турыстам ісці па візу? Падсумавалі магчымасці атрымання шэнгену катэгорыі С
2022.06.09 12:50

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў