Украінская выведка сцвярджае, што на Пуціна быў здзейснены замах


З’явілася інфармацыя, што на Уладзіміра Пуціна быў здзейснены замах. Пра гэта паведаміў кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў у інтэрвʼю «Украінскай праўдзе».

Уладзімір Пуцін.
Фота: Mikhail Klimentyev / Sputnik / Kremlin via REUTERS

Паводле прадстаўніка выведкі, імаверна, былі 2 спробы забіць Пуціна. Аднак інфармацыі ў Маскве пастанавілі не агучваць.

«На яго нават не так даўно напалі з шыхтоў, як кажуць, прадстаўнікоў Каўказу. Гэта не публічная інфармацыя. Абсалютна няўдалая спроба, але яна сапраўды адбылася… Гэта было каля 2 месяцаў таму. Ніякага розгаласу гэтай падзеі няма, але яна адбылася», – паведамляе кіраўнік выведкі.

Найбліжэйшым часам прадстаўнікі ўкраінскай выведкі паабяцалі раскрыць больш інфармацыі наконт замахаў на Пуціна.

Раман Лугоўскі, belsat.eu

Стужка навінаў