МНС абвесціла аранжавы ўзровень небяспекі


Моцны вецер. Ілюстратыўнае фота tsn.ua

«Зноў навальніцы і вецер. Чакаем іх сёння, 23 траўня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі. Вецер – да 18 м/с», – паведамляе Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Белгідрамет прагназуе да 14.00 на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы і паўднёва-заходні вецер парывамі да 15-18 м / с. У Менску з 10.00 да 14.00 прагназуюць навальніцу. Неспрыяльныя з’явы па краіне і ў сталіцы захаваюцца да канца дня, прагназуюць сіноптыкі.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў