Украінская выведка: Расея рыхтуецца да маштабнага наступу


Расейскія войскі заканчваюць перагрупованне і рыхтуюцца да маштабнага наступу. Пра гэта 23 красавіка паведаміла Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.

Расейскія вайскоўцы ў вёсцы Бугас Данецкай вобласці, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: МП / Белсат

«Праціўнік заканчвае перагрупоўку войскаў. Усе батальённа-тактычныя групы, якія да гэтага часу былі сканцэнтраваныя на тэрыторыі Беларусі, каля нашых паўночных межаў, цяпер перакідваюцца на ўсход Украіны. Гэта па-першае. А па-другое, супернік цяпер па ўсіх напрамках спрабуе вызначыць найбольш уразлівыя месцы Збройных сілаў Украіны для таго, каб пачаць шырокамаштабны наступ і замацаваць свой поспех, у першую чаргу ў Данецкім аперацыйным раёне», – адзначыў прадстаўнік украінскай выведкі Вадзім Скібіцкі.

Што датычыць заяваў РФ пра спыненне штурму «Азоўсталі» ў Марыупалі, то, паводле Скібіцкага, Крэмль плануе прыцягнуць Нацыянальную гвардыю Расеі ды іншыя структуры, у тым ліку ФСБ, каб узяць завод.

Hавiны
Брытанская выведка: Расея не здолела дасягнуць значнага прагрэсу
2022.04.23 10:54

Між тым брытанская выведка паведамляе, што расейскія вайскоўцы ўзмацнілі наступальныя дзеянні. У той жа час ніякага значнага прагрэсу дасягнуць ім не ўдалося.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў