«Шмат якіх твораў не будзе». Украінскі омбудсман распавёў, якой літаратуры не будуць вучыць школьнікі


Асветны омбудсман Украіны Сяргей Гарбачоў у эфіры «Студыі «Белсат» распавёў крытэры, на падставе якіх з праграмы сусветнай літаратуры ва ўкраінскіх школах будуць выключаць расейскую літаратуру.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Па-першае, вывучацца не будуць твораў, у якіх ёсць сцверджанне, што беларусы, расейцы і ўкраінцы – адзін народ.

«Калі такое сцверджанне ёсць, то гэта – імперыялізм, і такога твору ў праграме не будзе. Мы розныя народы. Пародненыя, але розныя. І вайна гэта вельмі добра паказала», – адзначыў Гарбачоў.

Таксама школьнікі не павінны чытаць аўтараў, якіх адмаўляюць існаванне Украіны як незалежнай дзяржавы.

Омбудсман адзначыў, што працоўная група Міністэрства асветы Украіны ўжо працуе над гэтым, і з 1 верасня «шмат якіх твораў расейскіх імперскіх пісьменнікаў ва ўкраінскай праграме не будзе». Сярод іх, напрыклад, «Белая гвардыя» Міхаіла Булгакава – Гарбачоў назваў гэты твор абсалютна шавіністычным.

Аналітыка
«Тут месца нашым сучасным героям». У адказ на вайну Украіна пазбаўляецца ад рэшткаў «русского мира»
2022.04.19 13:07

ПС belsat.eu

Стужка навінаў