Палонных украінскіх вайскоўцаў змясцілі ў калоніях Растоўскай вобласці


Ваеннапалонных Збройных сілаў Украіны ўтрымліваюць у калоніях агульнага рэжыму ў Растоўскай вобласці Расеі. Пра гэта ў Facebook паведаміў украінскі журналіст Раман Цымбалюк.

Вялікую Расею пабудуюць людзі ў кайданках.
Фота: gorobzor.ru

Паводле яго, для канцэнтрацыі ўкраінскіх палонных рассялілі адразу дзве пенітэнцыярныя ўстановы – калоніі агульнага рэжыму № 1 у горадзе Зверава і № 12 у Каменску-Шахцінскім.

«Як паведамляецца, паўтара месяца таму адтуль выселілі пастаяльцаў. Іх перавезлі ў калонію № 10 Растова-на-Доне, дзе зняволеныя цяпер спяць у тры змены. А ўстановы ў Каменску-Шахцінскім і Звераве цяпер напаўняюцца за кошт захопленых на полі бою ўкраінскіх салдатаў», – расказаў Цымбалюк.

Ён заявіў, што ахоўваюць палонных расейскія турэмшчыкі і частка зняволеных, якіх пакінулі на дапаможных працах.

«Афіцыйнага перапрафілявання турмаў у лагеры для ваеннапалонных – як таго патрабуе міжнародная канвенцыя – не было», – адзначыў журналіст.

Hавiны
Беларус, які выкрыў катаванні ў расейскіх калоніях, просіць палітычнага прытулку ў Францыі
2021.10.16 11:36

Праваабарончы праект Gulagu.net паведаміў, што атрымаў больш за 40 гігабайт відэа, дакументаў і фатаграфіяў катаванняў і згвалтаванняў зняволеных у расейскіх турмах. Некаторыя відэазапісы ўжо апублікаваныя.

Пасля публікацыі трох запісаў здзекаў з вязняў у Саратаўскім сухотным шпіталі была распачатая крымінальная справа. Некалькі кіраўнікоў рэгіянальнага ўпраўлення турэмнага ведамства звольненыя.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў