Тэлеграм-канал «ByPol» прызналі экстрэмісцкім – за падрыў «аўтарытэту дзейнай улады»


«ByPol». Скрын з YouTube-каналу «Редакция»

22 красавіка суд Чыгуначнага раёну Гомля прызнаў экстрэмісцкім тэлеграм-канал аб’яднання беларускіх апазіцыйных сілавікоў «ByPol».

Падставаю для такога рашэння сталіся матэрыялы правярання абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК МУС. У прэс-службе МУС заяўляюць, што «ByPol» нібыта неаднаразова змяшчаў заклікі да масавых беспарадкаў, публікаваў «паклёпніцкія матэрыялы пра работнікаў МУС для распальвання сацыяльнай варожасці», распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы.

«Большая частка інфармацыі ў канале накіраваная на падрыў аўтарытэту дзейнай улады і яе прадстаўнікоў», – заяўляюць у МУС.

Цяпер за рэпост інфармацыі з тэлеграм-каналу «ByPol» прадугледжаная адміністратыўная адказнасць.

Hавiны
Telegram-канал «Беларусь галаўнога мозгу» прызналі экстрэмісцкім
2021.04.20 19:32

Нагадаем, што 22 красавіка ўсё той жа суд Чыгуначнага раёну Гомля таксама на падставе матэрыялаў ГУБАЗіК прызнаў экстрэмісцкім папулярны тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў