159 дзён за кратамі. Пікет пад беларускай амбасадай у падтрыманне асуджаных журналістак «Белсату»

У пятніцу, 23 красавіка, у Менскім гарадскім судзе адбыўся разгляд апеляцыі на прысуд журналісткам «Белсату». Хадайніцтвы адвакатаў пакінулі без задавальнення. На знак салідарнасці з каляжанкамі журналісты «Белсату» арганізавалі пікет пад амбасадай Беларусі ў Варшаве.

Менскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыя на прысуд журналісткам «Белсату». «Хадайніцтва задавальненню не падлягае», – заявіў бок абвінавачання. Ігар Ільяш, муж Кацярыны Андрэевай, паведаміў, што ўжо рыхтуецца скарга ў Раду ААН у справе правоў чалавека.

На знак салідарнасці з Кацярынай Андрэевай і Дарʼяй Чульцовай журналісты «Белсату» арганізавалі пікет пад амбасадай Беларусі ў Варшаве.

Пікет каля амбасады Беларусі ў Варшаве, 23 красавіка 2021 г.
Фота: ЯП / Белсат

Намеснік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі таксама прысутнічаў на акцыі.

«Не прачнулася сумленне ў людзей, якія маглі змяніць лёс нашых дзяўчынаў і зменшыць дзікунскі вырак. Але відаць такая атмасфера цяпер у Беларусі ў гэтак званай праваахоўнай сістэме, што кожны імкнецца як мага больш мацней парушыць закон і асудзіць як мага больш не вінаватых людзей, у тым ліку і нашых журналістак, якія, натуральна ні ў чым не вінаватыя», – заявіў у жывым эфіры «Белсату» намеснік дырэктара нашага тэлеканалу, каментуючы рашэнне Менскага гарадскога суду.

Аляксей Дзікавіцкі дадаў, што ўпэўнены – Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова выйдуць на волю раней, чым завершыцца іх турэмны тэрмін.

Пікет каля амбасады Беларусі ў Варшаве, 23 красавіка 2021 г.
Фота: ЯП / Белсат
Пікет каля амбасады Беларусі ў Варшаве, 23 красавіка 2021 г.
Фота: ЯП / Белсат
Пікет каля амбасады Беларусі ў Варшаве, 23 красавіка 2021 г.
Фота: ЯП / Белсат
Пікет каля амбасады Беларусі ў Варшаве, 23 красавіка 2021 г.
Фота: ЯП / Белсат
Пікет каля амбасады Беларусі ў Варшаве, 23 красавіка 2021 г.
Фота: ЯП / Белсат

18 лютага дзвюх нашых каляжанак засудзілі на два гады пазбаўлення волі. Суддзя прызнаў злачынствам стрым з плошчы Пераменаў, у якім журналісткі паказвалі акцыю памяці забітага Рамана Бандарэнкі ды яе жорсткі разгон сілавікамі.

Аліна Касьянчык – адна з славутых рэкардсменак беларускай судовай машыны. Дзяўчыне ўсяго 22 гады, але яна ўжо паспела зарабіць рэпутацыю бязлітаснай дзяржаўнай абвінаваўцы. Сярод іншага, менавіта Аліна была памочніцай пракурора ў справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Падрабязней >>>

Пастанову прысудзіць Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай па два гады калоніі суддзя Наталля Бугук вынесла на чацвертым паседжанні. Да разгляду справы паводле абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў нашых каляжанак Бугук ужо адзначылася прысудамі ў іншых палітычных справах і назапасіла важкае партфоліа за апошнія некалькі месяцаў. Ніводнага апраўдальнага прысуду служка закону не вынесла. Падрабязней пра суддзю >>>

AA belsat.eu

Стужка навінаў