«Выявім і пакараем кожнага». Пуцін звярнуўся да народу ў сувязі з тэрактам у «Крокусе»


Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выступіў са зваротам у сувязі з тэракта ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе», дзе загінулі мінімум 115 чалавек.

Пуцін назваў трагедыю 22 сакавіка «крывавым, варварскім тэрарыстычным актам». Паводле Пуціна, Расея сутыкнулася «не проста са старанна, цынічна спланаваным тэрактам, а з падрыхтаваным і арганізаваным масавым забойствам мірных, безабаронных людзей». Ён параўнаў тое, што адбылося, са злачынствамі нацыстаў на акупаваных тэрыторыях у часы Другой сусветнай вайны. 24 сакавіка абвешчана ў Расеі днём агульнанацыянальнай жалобы.

Паводле прэзідэнта РФ, цяпер ва ўсіх рэгіёнах краіны ўведзены дадатковыя меры антытэрарыстычнага і супрацьдыверсійнага характару.

«Галоўнае цяпер – не даць тым, хто стаіць за гэтай крывавай бойняй, учыніць новае злачынства», – зазначыў ён.

«Што да расследавання гэтага злачынства і вынікаў аператыўна-вышуковых дзеянняў, то цяпер можна сказаць наступнае. Усе чацвёра непасрэдных выканаўцаў тэракту, усе тыя, хто страляў, забіваў людзей, знойдзены і затрыманы.

Яны спрабавалі схавацца і рухаліся ў бок Украіны, дзе, паводле папярэдніх звестак, для іх з украінскага боку было падрыхтавана акно для пераходу дзяржаўнай мяжы», – заявіў Пуцін.

Hавiны
Медыі: затрыманыя тэрарысты – грамадзяне РФ
2024.03.23 14:17

Паводле прэзідэнта РФ, усяго затрымана 11 чалавек. Спецслужбы цяпер працуюць над выкрыццём усіх, хто дапамагаў тэрарыстаў: тых, хто забяспечваў іх транспартам, вызначаў шляхі адыходу ад месца злачынства, рыхтаваў схованы, схованкі са зброяй і боепрыпасамі.

«Усе выканаўцы, арганізатары і заказчыкі гэтага злачынства панясуць справядлівае і непазбежнае пакаранне. Кім бы яны ні былі, хто б іх ні накіроўваў. Паўтару: мы выявім і пакараем кожнага, хто стаіць за спінаю тэрарыстаў, хто рыхтаваў гэтае злачынства, гэты ўдар па Расеі, па нашым народзе», – падкрэсліў прэзідэнт РФ.

Пуцін заявіў, што «наш агульны абавязак цяпер, нашых баявых таварышаў на фронце, усіх грамадзян краіны – быць разам у адным шыхце».

Hавiны
Крэмль даў указанне СМІ акцэнтаваць увагу на «ўкраінскім следзе» ў тэракце
2024.03.23 15:29

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў