Святлана Ціханоўская: «Ніхто, акрамя нас, не вырашыць нашыя праблемы»


Беларуская лідарка выступіла на адкрыцці III Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Празе, якая распачалася ў Празе 23 сакавіка. У вітальнай прамове Святлана Ціханоўская падкрэсліла: ніхто, акрамя беларусаў, не вырашыць нашыя праблемы.

Святлана Ціханоўская.
Фота: Светлана Тихановская / Telegram

«Вельмі часта мы, беларусы, сябе недаацэньваем. Нам можа здавацца, што нас мала, што мы ні на што не ўплываем. Многія расчароўваюцца, стамляюцца, адыходзяць ад справаў. Але мы ні на што не ўплываем толькі тады, калі не дзейнічаем», – сказала абраная прэзідэнтка Беларусі, – <…>. Я цудоўна разумею: ёсць вялікая спакуса – вярнуцца нарэшце да спакойнага, размеранага жыцця. Але калі рухацца ў плыні руціны, мы рызыкуем згубіць не толькі сваю краіну, сваіх людзей, але і саміх сябе».

Задача беларусаў замежжа – не проста суперажываць беларусам, якія змагаюцца ўнутры краіны, а аказваць ім рэальную дапамогу і адстойваць беларускія інтарэсы за мяжой, а таксама падтрымліваць сем’і палітзняволеных, клапаціцца пра тых, хто зазнаў пераслед і застаўся без працы і без дому, перакананая Святлана Ціханоўская. Акрамя таго, беларусы за мяжой могуць лабіяваць пытанне візаў і міжнароднай дапамогі, дабівацца прыцягнення да адказнасці злачынцаў рэжыму і дапамагаць Украіне і набліжаць яе перамогу, лічыць лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў.

«Мы з вамі сапраўдная сіла. Магчыма, пакуль не арганізаваная ідэальна. Але нам нішто не замінае ўдасканаліць сваю працу. І для гэтага мы сёння сабраліся тут», – сказала Святлана Ціханоўская.

Агляд
Адзіная стратэгія аб Беларусі, падтрыманне супраціву: пра што гавораць на Канферэнцыі Каліноўскага ў Вільні
2024.03.22 13:33

ІІІ Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету распачалася ў Празе 23 сакавіка і працягнецца два дні. На ёй сабраліся больш за 100 ініцыятываў і госці з 21 краіны свету. Падчас Канферэнцыі пройдуць тры панэльныя дыскусіі, на якіх выступяць і адкажуць на пытанні знакамітыя спікеры і спікеркі:

  • амбасадар Украіны па асаблівых даручэннях у Беларусі Ігар Кізім;
  • чальцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Павел Латушка, Валер Кавалеўскі, Генадзь Манько і Павел Баркоўскі;
  • прадстаўнік Офісу Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дырэктарка Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок;
  • кіраўнік аналітычнага цэнтру «Білорусько-український спостерігач», палітолаг Яўген Магда;
  • сябры Каардынацыйнай Рады Роза Турарбекава і Паліна Бродзік;
  • кіраўнік мабілізацыйнага цэнтру Палка Кастуся Каліноўскага Павел Кухта;
  • прадстаўнікі Народных Амбасадаў Беларусі Аляксандра Мамаева, Зміцер Васэрман, Юлія Юхно-Тарасевіч і Алесь Лапко;
  • прадстаўнікі фондаў салідарнасці BYSOL і «Краіна для жыцця»;
  • кіраўнікі арганізацыяў і ініцыятываў, актывісты і эксперты.

Напярэдадні, 22 сакавіка, Святлана Ціханоўская выступала на Канферэнцыі Каліноўскага, якая праходзіла ў Вільні ў Сейме Літвы.

Hавiны
Палітолаг Яўген Магда: «Не выключаю, што ў траўні Украіна разарве дыпламатычныя стасункі з Беларуссю»
2024.03.23 19:34

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў