Беспілотнікі атакавалі Белгарад і Куйбышаўскі НПЗ


Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў сцвярджае, што ў выніку атакі ўкраінскіх беспілотнікаў адзін чалавек загінуў і пяцёра паранены.

Вынікі атакі беспілотнікаў у Белгарадзе.
Фота: vvgladkov / Telegran

Паводле Вячаслава Гладкова, у выніку паветранага нападу з боку Украіны ў Белгарадзе ў шматкватэрным доме адбылося абвальванне трох балконаў. У адной з кватэраў у момант атакі знаходзіліся муж і жонка: мужчына загінуў, а жанчына шпіталізаваная з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай.

Усяго ў выніку атакі пацярпелі 5 мірных жыхароў. Агулам пашкоджаны 69 кватэраў у 14 шматкватэрных дамах, чатыры прыватныя дамы, 8 аўтамабіляў і пасажырскі аўтобус.

Зазнала напад БПЛА таксама адно з прадпрыемстваў Старааскольскай гарадской акругі, паведаміў Гладкоў.

Як паведамляе «Интерфакс», у Самарскай вобласці беспілотнікі атакавалі Куйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод, там распачаўся пажар. Пацярпелых няма.

Аналітыка
Вайна на тэрыторыі Расеі: як далёка Украіна можа дацягнуцца і на што гэта ўплывае?
2024.03.20 07:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў